Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

21 лютага - Дзень роднай мовы. Нельга вывучаць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. Для гэтага мы спалучаем разнастайныя формы работы.

У гэты дзень з выхаванцамі была праведзена гутарка пра Міжнародны дзень роднай мовы. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні "Капялюш","Ручаек", "Кот і мышы", а таксама ў дыдактычныя гульні "Складзі карту Беларусі", "Што я бачыў", "Моўныя кубікі".

Выхаванцы з задавальненнем слухалі вершы беларускіх паэтаў і беларускія народныя казкі.

Дзень роднай мовы прайшоў ў нашым дзіцячым садзе цікава, разнастайна і карысна.

   

Разделы сайта